ПЕРШАЯ ЛІГА: ПРЫМАЕМ МОЛАДЗЕВЫ СКЛАД З ГОРАДА НАД СОЖАМ
Пасля паўзы працягласцю амаль у тры тыдні нашы рэзервісты вяртаюцца да выступленняў у Д2 — і ў сераду, 27 мая, згуляюць дамашні паядынак 8-га тура з "Гомелем-2". Стартавы свісток на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А) прагучыць у 15.00. Уваход вольны.
Войска Сяргея Яромкі з’явяцца на роднай "сінтэтыцы" ў белых майках і трусах (галкіпер — увесь у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Гродна на чале з Дзянісам Васкабойным, асіставаць якому будуць Сяргей Несцер і Кірыл Някрэвіч. Чацвёрты — Данііл Дудаль (Бабруйск). Інспектар матчу — Уладзімір Ішчанка (Рэчыца).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.
Фота: vk.com/minsk1954







