ПЕРШАЯ ЛІГА: ЕДЗЕМ У "ГОРАД СОНЦА"
Наступны паядынак у межах чэмпіянату краіны-2026 у Д2 наша рэзервовая каманда правядзе ў панядзелак, 1 чэрвеня, калі на выездзе пазмагаецца з "Маладзечнам-2018". Стартавы свісток на стадыёне "Гарадскі" (вул. Машэрава, 6) прагучыць у 18.00.
Уваход на гульню — вольны.
Госці з’явяцца на газоне ў сініх майках і трусах (брамнік — увесь у салатавым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Мікітам Шыянам, асіставаць якому будуць Яўген Клімовіч (абодва — Дзяржынск) і Даніла Флора (Барысаў). Чацвёрты — Вольга Блоцкая (Маладзечна). Інспектар матчу — Алег Чыкун (Стоўбцы).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







