Наступны матч Гомель 13 чэрвеня (19:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ПЕРАМОЖЦЫ — З ЗАСЛУЖАНЫМІ ЎЗНАГАРОДАМІ

26.05.2026

У перапынку нядзельнага матчу "бела-сініх" з "Дняпром" адбылася прыемная цырымонія. Пад апладысменты гледачоў, якія сабраліся на трыбунах Нацыянальнага стадыёна, ганаравалі нашу каманду U18 — трыўмфатара юнацкага чэмпіянату краіны-2025/26.

Узнагароджанне праводзіў першы намеснік старшыні Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Андрэй Васілевіч.

Выдатны вынік пад кіраўніцтвам трэнера Ўладзіміра Ржэўскага здабылі Аляксандр АЛЕКСАНДРОВІЧ, Кірыл БУЦЕВІЧ, Максім ВАРАНКОВІЧ, Данііл РАДКЕВІЧ; Арцём АНЦІПАЎ, Глеб БІЗУН, Уладзіслаў ВАРОНІН, Уладзіслаў ВАЎРЫНЮК, Рэнат ГАЛІАХМЕДАЎ, Цімур ГОРБАЧ, Арцём ГРАБЦЭВІЧ, Цімафей ГУДАЧ, Сяргей ГУЗДЗЕЛЬСКІ, Дзмітрый ДЗЕГЦЯРЭНКА, Глеб ДРОЗД, Артур ЗАБЛОЦКІ, Раман ЗДУХАЎ, Георгій ІВАНЮКОВІЧ, Павел КАСЯНІК, Уладзіслаў КІБАК, Мікіта КАЛЕСНІКОВІЧ, Яўген КАНДРАЦЮК, Макар КАТЛОЎСКІ, Кірыл КРУКОЎСКІ, Дзмітрый ЛЕАНЦЮК, Андрэй ЛУЦКОВІЧ, Данііл ЛЯВОНЕНКА, Яраслаў МАКРОЎ, Ягор МОЎЧАН, Яўген НЕСЦЯРЭНКА, Марк НІЗОЎЦАЎ, Аляксандр ПЯНКРАТ, Фёдар ПАБОРЦАЎ, Назар РАПТУНОВІЧ, Аляксандр РУДЗЬ, Уладзіслаў РУСАКОЎ, Мікіта САНЬКО, Глеб СЕРАДА, Ягор СЦЯПНОЎ, Іван СЫЧЫК, Святаслаў ТАНКУШЫН, Артур ТАРАСЯН, Мікіта ЦІТОЎ, Мацвей ЧАРНЯЎСКІ, Артур ЧУМАК, Цімур ШАТАЛІН, Ігар ЮРЭВІЧ.

Яшчэ раз віншуем хлопцаў з паспяховым выступленнем і зычым працягваць прагрэсаваць сур’ёзнымі тэмпамі!