ПЕРАДГУЛЬНЯВАЯ ТРЭНІРОЎКА НА БАЗЕ Ў СТАЙКАХ
"Бела-сінія" завяршылі падрыхтоўчую працу на футбольным полі напярэдадні фінальнага матчу Кубка краіны-2025/26.
Перадгульнявая трэніроўка адбылася на клубнай базе ў Стайках. Першыя чвэрць гадзіны занятку былі адкрытымі для прадстаўнікоў СМІ.
Паядынак з БАТЭ, дзе на коне — ганаровы трафей, пройдзе ў суботу, 16 мая, на Нацыянальным стадыёне. Пачатак у 15.30.














