ПАЧАЛІ ПАДРЫХТОЎКУ ДА ВЫЯЗНОГА ДЫНАМАЎСКАГА ДЭРБІ
Сёння "бела-сінія" правялі першую ў годзе трэніроўку на запасным полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама".
Для хлопцаў, якія выйшлі ў стартавым складзе ў дамашняй сустрэчы найвышэйшай лігі з "МЛ Віцебск", занятак меў аднаўленчы характар. Астатнія адпрацавалі на поўную.
Каманда Аляксандра Шагойкі рыхтуецца да няпростага выезду на паўднёвы захад краіны — дынамаўскае дэрбі адбудзецца ў нядзелю, 10 мая.














