Наступны матч Гомель 13 чэрвеня (19:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НІЧЫЯ З "ГОМЕЛЕМ-2"

27.05.2026

Чэмпіянат Беларусі-2026. Першая ліга

Матч 8-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — ГОМЕЛЬ-2 — 2:2 (2:1)
МІНСК. 27 мая. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 15.00. 86 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Васкабойны, С.Несцер, К.Някрэвіч (Гродна).
ДЫНАМА-БДУФК: Радкевіч, Кібак, Чарняўскі, Жыгімонт, Серада (Калесніковіч, 46), Грабцэвіч (к) (Жывушка, 46), Капленка, Бейня (Заблоцкі, 75), Варонін, Дрозд (Цітоў, 82), Луцковіч (Танкушын, 75).
Запасныя: Буцевіч, Пянкрат, Нізоўцаў, Гудач, Дзегцярэнка.
ГОМЕЛЬ-2: Рыжчанка, Бандарчук, Ліпніцкі, Драздоў, Сяргутка, Старасценка (Грышкоў, 90), Савіцкі, Рахматаў, Ачапоўскі (Крыварот, 90), Емяльянаў (к), Маёраў (Шапавалаў, 62).
Запасныя: Варапаеў, Кабыш, Бандарэнка, Цішкоў, Нанаеў.
ГАЛЫ: 0:1 — Емяльянаў (36, з пенальці). 1:1 — Луцковіч (38, з пенальці за фол супраць Луцковіча). 2:1 — Капленка (41, з пенальці за фол супраць Луцковіча). 2:2 — Ачапоўскі (62).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Драздоў (21), Маёраў (44), Калесніковіч (72), Шапавалаў (73).