Наступны матч БАТЭ 16 мая (15:30) (н)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ РЭЗЕРВІСТЫ АДОЛЕЛІ "ХВАЛЮ"

8.05.2026

Чэмпіянат Беларусі-2026. Першая ліга

Матч 6-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — ХВАЛЯ (ПІНСК) — 3:1 (0:0)
МІНСК. 8 мая. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 18.00. 60 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Дубатоўка, А.Серык, І.Марашан (усе — Гродна).
ДЫНАМА-БДУФК: Шымаковіч, Кібак, Леанцюк, Дубатоўка, Калесніковіч, Капленка (к), Грабцэвіч (Васкабойнікаў, 61), Бейня, Жывушка, Дрозд (Заблоцкі, 89), Луцковіч.
Запасныя: Буцевіч, Пянкрат, Нізоўцаў, Жыгімонт, Раптуновіч, Дзегцярэнка, Цітоў, Варонін.
ХВАЛЯ: Асонаў, Пракапчук, Раджабаў, Грачыха, Кібук (к), Палхоўскі, Суша (Ніжнік, 65), Лясняк (Страйчук, 84), Нікапаронак (Уласаў, 68), Мацяш, Арашкевіч.
Запасныя: Кірыковіч, Курадавец, Ткачык, Балук.
ГАЛЫ: 1:0 — Васкабойнікаў (62, пас — Луцковіч). 2:0 — Леанцюк (64, пас — Жывушка). 3:0 — Капленка (71, пас — Васкабойнікаў). 3:1 — Уласаў (78).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Грачыха (7), Луцковіч (37), Леанцюк (48), Суша (60).