НАША КАМАНДА — НАМІНАЛЬНЫ ГАСПАДАР КУБКАВАГА ФІНАЛУ
Сёння адбылося лёсаванне вырашальнай гульні другога па значнасці ўнутранага турніру, у якой у суботу, 16 мая, пазмагаюцца мінскае "Дынама" і барысаўскі БАТЭ.
Намінальным гаспадаром фіналу Кубка краіны-2025/26 сталі "бела-сінія" — гэта дае прыярытэт у выбары камплекта формы, распранальні і боку поля, дзе размяшчаецца лава запасных.
Найважнейшы паядынак прыме сталічны Нацыянальны футбольны стадыён па Партызанскім п-це, 65. Пачатак у 15.30.
Інфармацыя датычна квіткоў з’явіцца пазней.
Фота: sb.by







