"НАФТАН" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 11 МАЯ Ў 18.00
Нашу жаночую каманду чакае старт ужо ў трэцім ў годзе нацыянальным турніры.
Адкрываць гульнявую праграму ў межах Кубка краіны-2026 належыць у Наваполацку, на полі са штучным пакрыццём стадыёна "Атлант" (вул. Моладзевая, 49А). Першы паядынак 1/4 фіналу супраць "Нафтана" пройдзе ў панядзелак, 11 мая, і пачнецца ў 18.00.
Зычым футбалісткам "Дынама"-БДУФК поспехаў!
На паядынку будзе працаваць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Данііл Дудаль (Бабруйск), памочнікі — Аляксандра Шараева і Маргарыта Міруца (абедзве — Віцебск). Чацвёрты — Вячаслаў Бучкін (Полацк). Інспектар матчу — Віктар Зажэўскі (Наваполацк).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.







