НАБЫВАЙЦЕ МАТЧАВУЮ ПРАГРАМКУ — І ВЫЙГРАВАЙЦЕ ПРЫЗЫ!
Вечар нядзелі, 3 мая, гарантуе павышаную цікавасць у прыхільнікаў айчыннага футбола да чэмпіянату краіны-2026 у топ-дывізіёне. Цэнтральная гульня 6-га тура, а магчыма, і першага кола, пройдзе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама", дзе "бела-сінія" прымуць "МЛ Віцебск". Пачатак а 19-й гадзіне. Квіткі ў продажы!
У перапынку паядынку сваіх уладальнікаў знойдуць класныя прызы:
- клубны шарф;
- фірмовая байка;
- мясны бокс ад Hopper.
Для таго каб узяць удзел у розыгрышы, трэба набыць афіцыйную матчавую праграмку — у намёце, размешчаным адразу за ўваходам на тэрыторыю арэны праз гістарычную арку з боку вул. Кірава.







