МУСТАФА ДЖЫМЕ АДПРАВІЦЦА Ў МАРОКА
Нацыянальная зборная Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі ў міжнародную паўзу запланавала правядзенне пары спарынгаў. У пятніцу, 5 чэрвеня, — з супернікамі з Тога, у аўторак, 9-га, — з ангольцамі.
Абодва паядынкі адбудуцца ў Марока.
У спісе выкліканых ёсць і нападнік мінскага "Дынама" Мустафа ДЖЫМЕ.
Адзначым, што зараз у актыве 22-гадовага футбаліста значыцца восем матчаў за галоўную каманду роднай краіны.







