Наступны матч МЛ Віцебск 3 мая (19:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

МОЛАДЗЬ АКАЗАЛАСЯ МАЦНЕЙШАЙ НА ВЫЕЗДЗЕ

2.05.2026

Чэмпіянат Беларусі-2026. Першая ліга

Матч 5-га тура

СМАРГОНЬ — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 1:3 (0:1)
СМАРГОНЬ. 2 мая. Стадыён "Юнацтва". Пачатак у 14.00. 220 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Шыпіца, С.Фірыновіч, С.Гідрэвіч (усе — Гродна).
СМАРГОНЬ: Азарка, Аутка, Ялагін, Архіпаў (Горбач, 54), Жастароў, Дукса (к) (Петрусевіч, 67), Фазылаў, Кухлей, Мычэлкін (Сняткоў, 60), Дзевяцень (Галко, 54), Кавалевіч.
Запасныя: Дзенісенка, Велясюк, Сіўкоў, Цішко, Халімончыкаў, Старавойтаў.
ДЫНАМА-БДУФК: Радкевіч, Кібак, Жыгімонт (Нізоўцаў, 46), Леанцюк, Калесніковіч (Варонін, 91+), Бейня (Цітоў, 78), Капленка, Грабцэвіч (к), Дрозд (Заблоцкі, 59), Жывушка, Луцковіч (Васкабойнікаў, 78).
Запасныя: Буцевіч, Пянкрат, Гудач, Раптуновіч, Дзегцярэнка.
ГАЛЫ: 0:1 — Жастароў (44, у свае вароты, пас — Жывушка). 0:2 — Капленка (71, пас — Кібак). 1:2 — Кавалевіч (85, з пенальці). 1:3 — Васкабойнікаў (88, пас — Жывушка).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Фазылаў (44), Леанцюк (48), Луцковіч (56), Жывушка (62), Калесніковіч (84).
ВЫДАЛЕННЕ: Фазылаў (63, за другое папярэджанне).