"МНЕ ПАДАБАЕЦЦА ГУЛЯЦЬ ЗА "ДЫНАМА"
Героем аднаго з сюжэтаў чарговага выпуску праекта "Агляд тура", які выходзіць на тэлеканале "Беларусь 5", стаў нападнік мінскага "Дынама" Карэн ВАРДАНЯН.
22-гадовы футбаліст (з адзнакі 36.26) прыгадаў першы сезон у складзе нашай каманды, у тым ліку няпростыя для сябе моманты, расказаў, чаму мінулай зімой адхіліў варыянт з "МЛ Віцебск", падзяліўся ўражаннямі ад працы пад кіраўніцтвам Аляксандра Шагойкі.







