"МІНСК" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 23 МАЯ Ў 18.00
Праграма 6-га тура жаночага чэмпіяната-2026 уключае неверагодна цікавы паядынак — перасякуцца шляхі наймацнейшых каманд краіны.
У суботу, 23 мая, "Дынама"-БДУФК прыедзе ў госці да "Мінска" на стадыён "Трактар" (вул. Ванеева, 3). Пачатак у 18.00.
Уваход на гульню вольны. Запрашаем падтрымаць нашых дзяўчат!
Войска Юрыя Малеева апране сінія майкі і трусы (брамнік — цалкам у чырвоным).
На гэтым паядынку будзе працаваць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Максім Папок (Мазыр), памочнікі — Андрэй Дзягцярэнка (Бабруйск) і Ўладзіслаў Стрэльскі (Асіповічы). Чацвёрты — Ігар Абрамаў (Мінск). Інспектар матчу — Яўген Юцэвіч (Гродна).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.







