МЕДЫЯПЛАНЫ "БЕЛА-СІНІХ" ПЕРАД КУБКАВЫМ ФІНАЛАМ
У суботу, 16 мая, мінскіх дынамаўцаў чакае найважнейшае беларускае "класіка" — на коне ганаровы трафей. Вырашальны паядынак Кубка краіны-2025/26 прыме Нацыянальны футбольны стадыён па Партызанскім п-це, 65. Пачатак у 15.30.
Медыяпланы нашай каманды на перадгульнявы дзень — пятніцу, 15 мая — уключаюць два мерапрыемствы.
У 12.00 на базе ў прысталічных Стайках стартуе трэніроўка "бела-сініх", першая чвэрць гадзіны якой будуць адкрытымі для журналістаў.
Звяртаем увагу: з боку СМІ патрабуецца папярэдняе паведамленне аб праездзе на гэту трэніроўку — да 18.00 у чацвер, 14 мая, па тэлефоне (+375 44) 752 33 63 (прэс-сакратар Дзяніс Сарокін).
У 15.30 у Доме футбола па п-це Пераможцаў, 20/3 пачнецца перадматчавая прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў "Дынама" — галоўнага трэнера Аляксандра ШАГОЙКІ і абаронцы Рамана БЕГУНОВА.







