КВІТКІ НА КУБКАВЫ ФІНАЛ — У ПРОДАЖЫ
У суботу, 16 мая, "бела-сініх" чакае бадай самы важны паядынак веснавой часткі сезона. На коне трафей, які наша каманда не заваёўвала ўжо доўгія 23 гады.
Фінал Кубка краіны-2025/26 пройдзе на сталічным Нацыянальным футбольным стадыёне (Партызанскі пр-т, 65). Пачатак у 15.30.
Арганізатар — АБФФ — назваў кошт квіткоў — набыць можна анлайн праз Ticketpro альбо ў любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй Беларусі.
Актыўным заўзятарам мінскага "Дынама" прапануецца займаць месцы ў сектарах 120-122.
Да сустрэчы на трыбунах!







