КВАРТЭТ ДЗЯЎЧАТ З "ДЫНАМА"-БДУФК — У ЗБОРНАЙ WU19
Зборную нашай краіны, укамплектаваную футбалісткамі не старэйшымі за 2008 год нараджэння, чакаюць кантрольныя паядынкі са сталічным СКА-1938, удзельнікам жаночага чэмпіянату Беларусі-2026.
У спісе выкліканых — чатыры прадстаўніцы "Дынама"-БДУФК: брамнік Злата МУЛЯРОВА, абаронца Дар’я САСНОЎСКАЯ, хаўбекі Караліна ГУЗОЎСКАЯ, Любоў КАРНЯЕНКА.
Абодва спарынгі адбудуцца на стадыёне РЦАП-Стайкі (Мінск, вул. Сямашкі, 13) — 4 і 6 чэрвеня.
Фота: vk.com/fcminsk.women







