Наступны матч МЛ Віцебск 3 мая (19:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"КУБАК ПРАКАПЕНКІ-2026": ВЯДОМЫ ЎСЕ ЎДЗЕЛЬНІКІ

2.05.2026

Менш за месяц засталося да адкрыцця рэспубліканскага турніру, прысвечанага памяці легендарнага хаўбека "бела-сініх" чэмпіёна СССР-1982 Аляксандра Пракапенкі.

За медалі пазмагаюцца 16 каманд, сфармаваных з юнакоў не старэйшых за 2016 год нараджэння. Ужо вядомы ўсе ўдзельнікі:

"Дынама-Мінск"

"Дынама-Мінск-2"

"Іслач" (Мінскі р-н)

"Віцебск"

"Днепр" (Магілёў)

СДЮШАР-2 (Полацк)

СДЮШАР-3 "Дынама" (Мінск)

"Арсенал" (Дзяржынск)

ДЮСШ-2 (Барысаў)

"Мінск"

"Мінск-2"

"Дынама-Брэст"

"Дынама-Брэст-2"

"Тарпеда"-БелАЗ (Жодзіна)

"Гомель"

"Белшына" (Бабруйск)

Спаборніцтвы прыме стадыён "Дынама-Юні". У панядзелак, 1 чэрвеня, — у Міжнародны дзень абароны дзяцей, пройдуць паядынкі групавога этапу, назаўтра ў фармаце плэй-оф вызначацца прызёры.

Гульнявая праграма завершыцца таварыскім матчам ветэранаў мінскага "Дынама" і ФК "Дыпламат", за які выступаюць прадстаўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у нашай краіны, замежныя бізнесмены і вядомыя беларускія персоны.