КАРЭН ВАРДАНЯН — WINLINE-ГУЛЕЦ КРАСАВІКА
Завершана апытанка па вызначэнні найлепшага футбаліста "бела-сініх" у другім веснавым месяцы.
Зноў, як і па выніках сакавіка, адмысловы прыз ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline — уручаць Карэну ВАРДАНЯНУ.
На гэтым адрэзку дыстанцыі 22-гадовы нападнік прыняў удзел ва ўсіх шасці паядынках, запісаў на асабісты рахунак чатыры галы (даслаў мяч у вароты "Тарпеда"-БелАЗа, "Іслачы" плюс адзначыўся ў абедзвюх кубкавых сустрэчах з "МЛ Віцебск" — гасцявой і дамашняй).
На карысць Варданяна выказалася 533 чалавекі з 1195 рэспандэнтаў (44%). Далей месяцв размеркаваліся наступным чынам: 2. Ягор МОЎЧАН — 396 (33%). 3. Раман БЕГУНОЎ — 176 (14%). 4. Мустафа ДЖЫМЕ — 51 (4%). 5. Міхаіл КАЗАКЕВІЧ — 39 (3%).







