КАРЭН ВАРДАНЯН — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 6-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 6-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2026 у топ-дывізіёне.
У ганаровую адзінаццатку трапіў і прадстаўнік мінскага "Дынама", якое не здолела набраць ачкі ў дамашнім паядынку з "МЛ Віцебск" — 2:3.
Адзначаным аказаўся Карэн ВАРДАНЯН — запісаў на асабісты рахунак трапны стрэл на 24-й хвіліне.
Для 22-гадовага форварда гэта чацвёртае ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 1-га, 3-га і 4-га).








