ГУЛЖЫГІТ АЛЫКУЛАЎ ПРЫМЕ ЎДЗЕЛ У "КУБКУ ТРОХ НАЦЫЙ"
На наступным тыдні галоўная зборная Кыргыхзстана працягне падрыхтоўку да фінальнага турніру Кубка Азіі-2027.
Чарговыя кантрольныя матчы будуць згуляны ў родных сценах — у Бішкеку. У сераду, 3 чэрвеня, належыць сустрэцца з апанентамі з Кеніі, ў аўторак, 9-га, — з палесцінцамі.
У гэтых спарынгах можа прыняць удзел вінгер мінскага "Дынама" Гулжыгіт АЛЫКУЛАЎ.
Адзначым, што зараз у прафайле 25-гадовага футбаліста — 47 паядынкаў і 6 забітых мячоў у форме нацыянальнай зборнай сваёй краіны.







