ДЗМІТРЫЙ ПАДСТРЭЛАЎ — MVP МАТЧУ Ў СКЛАДЗЕ "БЕЛА-СІНІХ"
Увечары ў нядзелю, 3 мая, наша каманда, на жаль, перарвала сваю бяспройгрышную серыю ў айчынным элітным дывізіёне-2026 — у родных сценах саступіла з лікам 2:3 "МЛ Віцебск" у межах 6-га тура.
Найлепшым футбалістам паядынку ў складзе "бела-сініх" быў прызнаны Дзмітрый ПАДСТРЭЛАЎ, які гэтым разам дзейнічаў на флангах паўабароны і адзначыўся асістэнцкім балам.
Пасля фінальнага свістка 27-гадоваму ўніверсалу ўручылі адмысловы прыз ад Hopper.







