ДЫНАМАЎСКАЯ "ДЗІЦЯЧАЯ ПОШТА" ЧАКАЕ ЛІСТОЎ!
Рады паведаміць аб узнаўленні нашым клубам праекта "Дзіцячая пошта", які прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Для ўдзелу трэба напісаць цікавы ліст. Праявіце крэатыўнасць: намалюйце любімага гульца, раскажыце захапляльную спартыўную гісторыю, падзяліцеся эмоцыямі ад наведвання, напрыклад, матчу "Дынама". А ў канцы напішыце, які футбольны падарунак хацелі б атрымаць.
Гэтыя лісты прымаюцца:
- да 3 чэрвеня ўключна па адрасе: Мінск, 220030, вул. Кірава, 8/6, офіс 33 (можна даслаць поштай);
- у нядзелю, 24 мая, на Нацыянальным стадыёне на чэмпіянатным паядынку з "Дняпром" — у фан-зоне паставяць адмыслова пазначаную скрыню.
Кампетэнтнае журы назаве некалькіх шчасліўчыкаў, чые футбольныя жаданні споўняцца. Марце, стварайце — и няхай усё загаданае спраўдзіцца!







