"ДЫНАМА-МІНСК" — "МЛ ВІЦЕБСК": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Сёння ўвечары падначаленых Аляксандра Шагойкі чакае дамашні паядынак 6-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2026. На полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" належыць уступіць у новую бітву з "МЛ Віцебск" — пачатак у 19.00. Набывайце квіткі і прыходзьце на вельмі цікавую гульню!
Правесці час да стартавага свістка дапаможа афіцыйная матчавая праграмка, падрыхтаваная прэс-службай "бела-сініх". Унутры — постэр Мустафы ДЖЫМЕ, карысная статыстычная інфармацыя, расказ аб выступленні каманды U18 у юнацкім чэмпіянаце краіны-2025/26.
Нагадваем, што пакупка папяровага варыянта праграмкі дазволіць прэтэндаваць на атрыманне аднаго з трох крутых прызоў у перапынку сустрэчы.







