"ДЫНАМА-МІНСК" — "МЛ ВІЦЕБСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
Пасля выхаду ў фінал Кубка краіны-2025/26 войску Аляксандра Шагойкі трэба імгненна пераключацца на чэмпіянатныя справы. У суперніках зноў "МЛ Віцебск", месца супрацьстаяння — Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама", дзе ў нядзелю, 3 мая, стартавы свісток дадуць у 19.00.
КВІТКІ
Кошт — 7-15 рублёў.
Набывайце анлайн праз Ticketpro, у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй Беларусі, у фан-шопе на НАС "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
У дзень гульні — у касах стадыёна з 12.00.
Сектар актыўнай падтрымкі гаспадароў (фанаты) — С23, для прыхільнікаў "МЛ Віцебск" выдзелены В12 і В13.
Уладальнікам сезонных абанементаў прапануецца займаць любыя вольныя месцы ў сектары А5 — на шэрагах з 9-га па 15-ы (пры сабе трэба мець арыгінал абанемента).
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
У 17.30 адкрыюць уваход на тэрыторыю арэны праз гістарычную арку з боку вул. Кірава.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ўвечары ў цэнтры сталіцы будзе малахмарна і цёпла. Слупок тэрмометра прагрэецца да адзнакі +19+21 градус.
ФОРМА
Нашы хлопцы апрануць белыя майкі і трусы (брамнік — увесь у чырвоным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Гомеля на чале з Амінам Кургхелі, асістэнтамі якога стануць Віктар Гецікаў і Сяргей Цяслюк. Чацвёрты — Сяргей Набокін (Мінск).
Інспектар матчу — Ігар Крук (Маладзечна).
Дэлегат АБФФ — Сяргей Ільіч (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Убачыць самае цікавае можна дзякуючы жывому эфіру на тэлеканале "Беларусь 5".







