"ДЫНАМА-МІНСК" — "ДНЕПР": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
У нядзелю, 24 мая, наша каманда мае магчымасць палепшыць настрой сабе і сваім заўзятарам. Для гэтага трэба святкаваць перамогу ў дамашнім паядынку 9-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2026 — над "Дняпром" на Нацыянальным стадыёне. Пачатак у 18.00.
Прапануем напярэдадні выхаду на футбол віртуальна пагартаць старонкі афіцыйнай матчавай праграмкі, падрыхтаванай прэс-службай мінскага "Дынама". Унутры — постэр Арцёма САКАЛОЎСКАГА, склады супернікаў, расказ пра трыумф старэйшага ліцэнзійнага ўзросту ў юнацкім чэмпіянаце краіны-2025/26, а таксама шмат іншай цікавай інфармацыі.
Набыццё папяровай версіі праграмкі дазваляе ўдзельнічаць у розыгрышы трох прызоў.







