"ДЫНАМА-МІНСК" — БАТЭ: ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
Наша каманда цягам доўгіх 13 гадоў не выходзіла ў вырашальны этап другога па значнасці ўнутранага турніру, а уж сам трафей не заваёўвала з сезона-2002/03.
Магчымасць стаць чатырохразовым уладальнікам Кубка краіны з’явіцца ў суботу, 16 мая, калі належыць змагацца з барысаўскім БАТЭ на Нацыянальным футбольным стадыёне (Партызанскі п-т, 65). Стартавы свісток прагучыць у 15.30.
КВІТКІ
Кошт — 10-70 рублёў.
Набывайце на Ticketpro і ў любым пункце продажу гэтай кампаніі па ўсёй рэспубліцы.
Для заўзятараў мінскага "Дынама" выдзелены сектары 120-122.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра днём ў сталіцы будзе малахмарна, ападкаў не прагназуецца — пры тэмпературы +19+21 градус.
ФОРМА
Войска Аляксандра Шагойкі зрабілі выбар на карысць белых маек і трусоў (брамнік — цалкам у чырвоным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ ЛЮДЗІ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Сяргеем Сцяцурыным, асістэнты — Сяргей Касавец (абодва — Брэст) і Антон Палуянаў (Мазыр). Чацвёрты — Мікіта Шыян (Дзяржынск).
Інспектар матчу — Георгій Вярбіцкі (Слонім).
Дэлегат АБФФ — Ігар Цаплюк (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Найважнейшае айчыннае "класіка" ў жывым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".







