"ДЫНАМА"-БДУФК — "НАФТАН": 30 МАЯ Ў 17.00
У наступны ўік-энд адбудуцца сустрэчы ў адказ 1/4 фіналу жаночага Кубка краіны-2026.
Барацьбу за трафей працягваюць #ДаМыДынама, якія ў суботу, 30 мая, на родным "Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А яшчэ раз пазмагаюцца з "Нафтанам". Стартавы свісток прагучыць у 17.00.
Запрашаем заўзятараў на трыбуны! Уваход вольны.
Нагадаем, што два тыдні таму войска Юрыя Малеева святкавалі перамогу ў Наваполацку — 4:0.
Гаспадыні зрабілі выбар на карысць светла-сініх маек і трусоў (варатар — цалкам у чорным).
На гэтым паядынку будзе працаваць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Валянціна Сакаловіч (Жодзіна), памочнікі — Ганна Налівайка (Асіповічы) і Аліна Слуцкая (Маркава). Чацвёрты — Антон Краміч (Салігорск). Інспектар матчу — Яўген Юцэвіч (Гродна).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.







