"ДЫНАМА"-БДУФК — "ДЫНАМА-БРЭСТ": 17 МАЯ Ў 17.00
Напрыканцы тыдня нашу жаночую каманду чакае цікавы і няпросты іспыт у межах чэмпіянату краіны-2026 — аднаклубніцамі з горада над Бугам.
Дынамаўскае дэрбі адбудзецца на "Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А) і пачнецца ў 17.00. Уваход на трыбуны вольны. Запрашаем заўзятараў на гульню!
Гаспадыні поля апрануць светла-сінія майкі і трусы (галкіпер — увесь у чорным).
На гэтым паядынку будзе працаваць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Вольга Блоцкая (Маладзечна), памочнікі — Аляксандра Шараева і Маргарыта Міруца (абедзве — Віцебск). Чацвёрты — Сяргей Набокін (Мінск). Інспектар матчу — Валерый Карапанаў (Гродна).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.







