ДВА ДЫНАМАЎЦЫ — У ЗБОРНАЙ U21
Моладзевая каманда нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння, на роднай зямлі правядзе кантрольныя паядынкі з равеснікамі з Казахстана.
У пятніцу, 5 чэрвеня, належыць згуляць у Баранавічах, на стадыёне "Гарадскі", у панядзелак, 8-га, — на сталічным "Трактары".
У гэтых спарынгах можа прыняць удзел два гульцы мінскага "Дынама" — брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ і хаўбек Кірыл ЦАПЯНКОЎ.







