ДУБЛЁРЫ АДПРАВЯЦЦА Ў ОРШУ ПАЗНЕЙ
У наступны ўік-энд адбудуцца паядынкі 7-га тура чэмпіянату краіны-2026 у другім па значнасці дывізіёне.
Гульнявая праграма акажацца скарочанай на адну сустрэчу. "Дынама"-БДУФК на чале з Сяргеем Яромкам пазмагаецца з "Оршай" пазней — прычына ў выкліку вялікай колькасці футбалістаў у юніёрскую зборную Беларусі U19.
Адзначым, што ў гэтым сезоне Артур ЗАБЛОЦКІ мае ў актыве 6 матчаў у першай лізе, Сяргей ЖЫВУШКА — 5 (гол + чатыры асістэнцкіх балы), Андрэй ЛУЦКОВІЧ — 4 (3+1), Сцяпан ЖЫГІМОНТ — 3, Мікіта КАЛЕСНІКОВІЧ — 2, Мікіта ЦІТОЎ — 2 (1+0), Дзмітрый ДЗЕГЦЯРЭНКА — 1.







