ДАДАТКОВЫЯ МЕСЦЫ ДЛЯ ПАРКОЎКІ ПЕРАД КУБКАВЫМ ФІНАЛАМ
У суботу, 16 мая, Нацыянальны футбольны стадыён па Партызанскім п-це, 65 збярэ на трыбунах вялікую колькасць прыхільнікаў футбола — "бела-сінія" пазмагаюцца з БАТЭ за гонар папоўніць клубную калекцыю Кубкам краіны.
Прымаючы на ўвагу глядацкі ажыятаж, ГУУС Мінскага гарвыканкама паведамляе аб тым, што дадатковыя месцы для паркоўкі аўтатранспарту заўзятараў будуць арганізаваны на праезнай частцы па вул. Даўгабродская — ад прыпыначнага пункту "Парк 50 гадоў Кастрычніка" да ГЦ "Prizma".
Прыязжайце загадзя, камфортна размяшчайцеся — і горача падтрымайце нашых хлопцаў!







