ЧАКАЕМ 30 МАЯ НА "ДЫНАМА-ЮНІ"!
У суботу будзе завершаны вясновы адбор у Акадэмію нашага клуба.
Заключны прагляд адбудзецца 30 мая на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А (раён станцыі метро "Каменная горка").
Збор у 9.45. Пачатак у 10.00.
Запрашаем усіх ахвочых хлопчыкаў 2017-21 гадоў нараджэння і дзяўчынак 2011-19 гг.н. паказаць свае уменні і зрабіць першы крок у напрамку да прафесійнага футбола.
Абавязкова прачытайце інфармацыю па спасылцы — і прыходзьце максімальна падрыхтаванымі!







