"БЕЛА-СІНІЯ" ЎСКЛАЛІ КВЕТКІ
Наша каманда напярэдадні Дня Вялікай Перамогі наведала манумент, усталяваны ў памяць аб баявых дзеяннях падпольна-патрыятычнай группы вёсак Тарасава і Ратамка супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў з ліпеня 1941 г. па красавік 1942 г.
Гульцы, трэнерска-адміністратыўны штаб і кіраўніцтва мінскага "Дынама" ўсклалі кветкі да абеліску і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых герояў.













