АЎТОГРАФ-СЕСІЯ ВІТАЛЯ ВАЛАДЗЕНКОВА
Ганаровым госцем на чэмпіянатным паядынку нашай каманды з "МЛ Віцебск" стане футбаліст, для якога газон Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" з’яўляецца сапраўды родным.
Віталь ВАЛАДЗЕНКОЎ, які нядаўна адзначыў 50-гадовы юбілей, узнагародзіць Winline-гульца па выніках красавіка плюс зробіць сімвалічны ўдар па мячу з цэнтра поля перад стартавым свістком.
А да таго — з 18.20 — на фан-зоне каля сектара А6 адбудзецца аўтограф- і фотасесія паўабаронцы, які правёў у форме "бела-сініх" унушальныя 322 матчы.
Запрашаем на сустрэчу з дынамаўскай легендай!







