"АРСЕНАЛ" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У суботу, 30 мая, наша каманда правядзе выязны паядынак 10-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2026. Супернічаць з дзяржынскім "Арсеналам" належыць у Барысаве, на стадыёне "Гарадскі" (вул. Гагарына, 46). Пачатак а 14-й гадзіне.
КВІТКІ
Уваход на гульню — вольны.
Для заўзятараў мінскага "Дынама" выдзелены сектар 1 Усходняй трыбуны.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра днём у Барысаве будзе хмарна, магчымы дождж — пры тэмпературы +10+12 градусаў.
ФОРМА
Войска Аляксандра Шагойкі апране белыя майкі і трусы (галкіпер — увесь у жоўтым).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Яўгенам Ясяновічам (Копішча), асістэнтамі якога стануць Юрый Хомчанка і Кірыл Пакулін (абодва — Віцебск). Чацвёрты — Іван Пугачоў (Смалявічы).
Інспектар матчу — Юрый Кунцэвіч (Гродна).
Дэлегат АБФФ — Вячаслаў Скварчэўскі (Барысаў).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа Youtube-канал АБФФ.







