АРЦЁМ САКАЛОЎСКІ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 9-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 9-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2026 у элітным дывізіёне.
У ганаровую адзінадцатку трапіў прадстаўнік мінскага "Дынама", якое ў родных сценах святкавала валявую перамогу над "Дняпром" — 3:1.
Адзначаным аказаўся Арцём САКАЛОЎСКІ. Быў узняты з лаўкі запасных на 46-й хвіліне, зрабіў лік 2:1 на 71-й плюс запісаў сабе ў актыў асістэнцкі бал.
Для 19-гадовага паўабаронцы гэта другое ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 7-га).
А шыкоўны стрэл Сакалоўскага — заслужана ў топ-5 галоў мінулага ўік-энда.








