АРЦЁМ САКАЛОЎСКІ — MVP ГУЛЬНЯВОГА ДНЯ
АБФФ назвала галоўнага героя 7-га тура чэмпіянату краіны-2026 у элітным дывізіёне.
Званне найлепшага футбаліста гульнявога дня атрымаў хаўбек "бела-сініх" Арцём САКАЛОЎСКІ, які выдатна праявіў сябе ў выязным дынамаўскім дэрбі. На 51-й хвіліне адкрыў лік, а на 78-й забіў пераможны для нашай каманды мяч — 2:1.
Віншуем 19-гадовага паўабаронцу з гэтым прызнаннем і зычым далейшых яшчэ больш гучных поспехаў!







