Наступны матч Слуцк-2024 17 чэрвеня (18:30) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АКАЗАЛІСЯ МАЦНЕЙШЫМІ ЗА "АРСЕНАЛ"

30.05.2026

Чэмпіянат Беларусі-2026

Матч 10-га тура

АРСЕНАЛ (ДЗЯРЖЫНСК) — ДЫНАМА-МІНСК — 0:1 (0:0)
БАРЫСАЎ. 30 мая. Стадыён "Гарадскі". Пачатак у 14.00. 250 гледачоў.
СУДДЗІ: Я.Ясяновіч (Копішча), Ю.Хомчанка, К.Пакулін (абодва — Віцебск).
АРСЕНАЛ: Санько, Бажко (Луцік, 72), Мокін, Васін (Гарбачык, 87), Лавец (к), Сазончык, Палякоў, Ткачэнка (Арашкевіч, 72), Залескі, Васільеў, Вараб'ёў (Анцілеўскі, 72).
Запасныя: Сарока, Марціновіч, Акунец, М.Капленка.
ДЫНАМА-МІНСК: Казакевіч, Швяцоў (Карповіч, 73), Бегуноў (к), Калінін, Турэ, Жэчка (Гвет, 85), Сялява, Сакалоўскі (Цапянкоў, 68), Малашэвіч (Моўчан, 73), Варданян, Алыкулаў (Джыме, 68).
Запасныя: Шымаковіч, Іваноў, Дубатоўка, Вакуліч, Падстрэлаў.
ГОЛ: 0:1 — Залескі (86, у свае вароты, пас — Гвет).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Мокін (50), Васін (72), Залескі (91+).