Наступны матч Слуцк-2024 17 чэрвеня (18:30) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АДОЛЕЛІ СУПЕРНІЦ З НАВАПОЛАЦКА

30.05.2026

Жаночы Кубак Беларусі-2026

1/4 фіналу. Матч у адказ

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — НАФТАН (НАВАПОЛАЦК) — 2:0 (0:0)
МІНСК. 30 мая. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 17.00. 250 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Сакаловіч (Жодзіна), Г.Налівайка (Асіповічы), А.Слуцкая (Маркава).
ДЫНАМА-БДУФК: Крупнік, Пуцыковіч (Вашчук, 74), Каліноўская, Гаршкова (Ціхамірава, 74), Карняенка, Калюта, Чарлёнак, Піліпенка (к) (Тарадуда, 74), Сіняўская (Вацура, 87), Арцішэўская (Раброва, 80), Петрусевіч.
Запасныя: Кавальчук, К.Гузоўская, В.Гузоўская. 
НАФТАН: Брылёва, А.Бабко, Станкевіч, Кунцэвіч (Велічынская, 80), Сідарчук (к), Алёшына (У.Бабко, 74), Сакалова (Міхан, 83), Астрэйка, Фядышына (Немцава, 74), Віннікава, Яўсеева.
Запасныя: Вяжаль, Карпава, Крахмалава, Барэйка, Завадская.
ГАЛЫ: 1:0 — Чарлёнак (57, пас — Піліпенка). 2:0 — Петрусевіч (82).
На 50-й хвіліне Арцішэўская не рэалізавала пенальці (Брылёва парыравала).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Піліпенка (10), Чарлёнак (24), Фядышына (42), Яўсеева (48+), Кунцэвіч (72).

Першы матч — 4:0.