16 КАМАНД ПАДЗЕЛЕНЫ НА КВАРТЭТЫ
У офісе нашага клуба адбылося лёсаванне груп традыцыйнага рэспубліканскага турніру памяці легендарнага хаўбека "бела-сініх"Аляксандра Пракапенкі.
Праз два тыдні на "сінтэтыку" стадыёна "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А выйдуць хлопцы не старэйшыя за 2016 год нараджэння. У панядзелак, 1 чэрвеня, пройдуць паядынкі папярэдняга этапу, а назаўтра ў фармаце плэй-оф вызначацца пераможца і прызёры.
Знаёмім заўзятараў са складам квартэтаў:
А — "Дынама-Брэст", "Нёман" (Гродна), "Дынама-Брэст"-2, "Днепр" (Магілёў);
В — "Дынама-Мінск"-2, "Мінск-2", "Дынама-Мінск"-2017, "Тарпеда"-БелАЗ (Жодзіна);
С — "Мінск", ДЮСШ-2 (Барысаў), "Віцебск", "Белшына" (Бабруйск);
D — "Дынама-Мінск", "Іслач" (Мінскі р-н), "Гомель", СДЮШАР-2 (Полацк).
Праграму мерапрыемства ўвечары 2 чэрвеня завершыць таварыскі матч ветэранаў мінскага "Дынама" і каманды "Дыпламат", колеры якой абараняюць прадстаўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у нашай краіне, замежныя бізнэсоўцы і вядомыя беларускія персоны.







