З "ІСЛАЧЧУ" ПАЗМАГАЕМСЯ 7 І 14 САКАВІКА
Дэпартамент па правядзенні спаборніцтваў Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіў даты і час пачатку паядынкаў 1/4 фіналу Кубка краіны-2025/26.
Нагадаем, што ўладальнікі пуцёвак у наступны этап вызначацца па выніках сустрэч дома і на выездзе.
"Бела-сініх" чакае цікавае і напружанае супрацьстаянне з прысталічнымі "ваўкамі".
Субота, 7 сакавіка Іслач — ДЫНАМА-МІНСК 18.30
Субота, 14 сакавіка ДЫНАМА-МІНСК — Іслач 16.00
Першы матч запланаваны да паказу на тэлеканале "Беларусь 5", гульня ў адказ — на Youtube-канале АБФФ.







