З "БАРАНАВІЧАМІ" ЗГУЛЯЕМ НА МАЯКОЎЦЫ
Заключны спарынг у гэтай перадсезонцы чакае "бела-сініх" у суботу, 28 лютага, калі належыць пазмагацца з абсалютным дэбютантам айчыннай найвышэйшай лігі.
Паядынак з "Баранавічамі" пройдзе на стадыёне ФК "Мінск" па вул. Маякоўскага, 127/3. Пачатак а 12-й гадзіне.
Уваход вольны. Заўзятарам трэба займаць месцы толькі на галоўнай трыбуне.
Звяртаем увагу, што жывая трансляцыя матча арганізоўвацца не будзе.







