ЮРЫЮ КУРБЫКУ — 70!
У чацвер, 26 лютага, віншаванні прымае Юрый Курбыка — вельмі вядомы ў мінулым брамнік мінскага "Дынама" адзначае 70-годдзе.
Выхаванец сталічнай СДЮШАР №5 дэбютаваў у складзе "бела-сініх" 11 красавіка 1974-га — і выступаў тут цягам васямнаццаці сезонаў, запісаў сабе ў прафайл 220 паядынкаў. Разам з баявымі таварышамі стаў чэмпіёнам СССР-1982, а годам пазней заваяваў бронзавыя медалі. Чэмпіён і ўладальнік Кубка Беларусі (1992). Найлепшы футбаліст Беларусі-1991.
Па сканчэнні гульнявой кар’еры працаваў начальнікам нашай каманды (1993-94), потым доўгі час уваходзіў у кіраўніцтва АБФФ.
Зычым Юрыю Аляксеевічу моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычарпальнага аптымізму! Няхай кожны дзень прыносіць толькі станоўчыя эмоцыі!







