ЮНЫЯ ДЫНАМАЎЦЫ — У СКЛАДАХ ТРОХ ЗБОРНЫХ
На наступным тыдні ў сталічным футбольным манежы па п-це Пераможцаў, 20/2 стартуе "Кубак развіцця"-2026 на прызы АБФФ і Мінгарвыканкама.
Гэтым разам у традыцыйным турніры выступаюць каманды, укамплектаваныя юнакамі не старэйшымі за 2009 год нараджэння.
Унушальнай колькасцю гульцоў і трэнераў будзе прадстаўлена Акадэмія "бела-сініх".
У зборную Беларусі U17 выкліканы абаронцы Сяргей ГУЗДЗЕЛЬСКІ, Мікіта ЖДАН, Раман ЗДУХАЎ, Яўген НЕСЦЯРЭНКА, паўабаронцы Ўладзіслаў ВАРОНІН, Цімафей ГУДАЧ, Макар КАТЛОЎСКІ, Мікіта САНЬКО, нападнікі Даніла ЛЯВОНЕНКА, Анатоль ЯСТАЧКІН.
У зборную Мінска U17 — брамнікі Мікалай БАРУШНОЎ, Раман ЖУРАЎКІН, абаронцы Данііл АКСЁНЕНКА, Максім ІВАНОЎ, паўабаронцы Яўген БАРЫСКІН, Мікіта ВЕРАНКОЎ, Раман КАРОЛЬ, Павел САЎЧЫЦ.
У зборную Беларусі U16 (2010 г.н.) — брамнікі Мацвей ДЗЯЛЕНДЗІК, Іван ПАДДУБНЫ, абаронцы Антон ВЯЛЬ, Іван ЖАХОЎСКІ, Аляксандр КЛІМОВІЧ, паўабаронцы Яраслаў ГУБАШЫН, Марат ЛАЗАРЭВІЧ, нападнікі Ўладзіслаў ВЯРЭНІК, Арцём КАНЯХІН, Захар ЛЯШАН. У стырна тут дуэт нашых настаўнікаў: галоўны — Дзмітрый ЧАЛЕЙ, асістэнт — Павел ШМІГЕРА.
На папярэднім этапе ўдзельнікі падзелены на квартэты. У "А" трапілі Беларусь U17, Казахстан U17, Таджыкістан U17, зборная Мінска U17. У іншы — Беларусь U16, Расія U17, Азербайджан U17, Узбекістан U17.
З поўным раскладам спаборніцтваў можна азнаёміцца па спасылцы.
Усе матчы ў жывым эфіры пакажа Youtube-канал АБФФ.







