ВЫКЛІК У ЗБОРНУЮ WU19
Дзявочая зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалісткамі не старэйшымі за 2007 год нараджэння, праводзіць трэнінг-кэмп у сталіцы, у межах якога згуляе кантрольныя паядынкі з наваполацкім "Нафтанам" (4 лютага) і брэсцкім "Дынама" (7-га).
У гэтых спарынгах прыме ўдзел квінтэт прадстаўніц "Дынама"-БДУФК: галкіпер Екацярына КРУПНІК, абаронцы Ангяліна ВАШЧУК, Віялета ГУЗОЎСКАЯ, хаўбекі Вераніка КАЛЮТА, Любоў КАРНЯЕНКА.
Ужо напрыканцы месяца беларусак чакае выступленне ў другім раўндзе кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2026 WU19. Суперніцамі па групе 4 дывізіёна "В" акажуцца баснійкі, армянкі і люксембуржанкі.







