ВАЛЕРЫЮ ШАВЕЙКУ — 70!
У сераду, 4 лютага, 70 гадоў спаўняецца экс-абаронцу "бела-сініх" Валерыю ШАВЕЙКУ.
Ураджэнец Мінска і выхаванец мясцовай СДЮШАР-5 выступаў за асноўны склад "Дынама" ў 1974-80 годах, згуляў 168 афіцыйных паядынкаў, забіў тры мячы. Быў уключаны ў спіс 33 найлепшых футбалістаў СССР (1979 — №3). Выклікаўся ў моладзевую і другую зборныя Савецкага Саюза (1976-79).
Віншуем Валерыя Иванавіча з юбілеем! Здароўя, шчасця, дабрабыту і як мага болей нагод для ўсмешак!







