У ЗБОРНАЙ WU19 — ДЗВЕ "СУХІЯ" ПЕРАМОГІ
Дзявочая зборная нашай краіны, сфармаваная з футбалістак не старэйшых за 2007 год нараджэння, правяла спарынгі ў межах лютаўскага трэнінг-кэмпа. І запісала сабе на рахунак вікторыі над удзельніцамі чэмпіянату.
Унёсак у станоўчыя вынікі зрабіў квартэт прадстаўніц мінскага "Дынама"-БДУФК — абаронцы Ангяліна ВАШЧУК, Віялета ГУЗОЎСКАЯ, хаўбекі Вераніка КАЛЮТА, Любоў КАРНЯЕНКА.
Адзначым, што выклік атрымала, але па прычыне мікрапашкоджання па-за заяўкай засталася брамнік "бела-сініх" Екацярына КРУПНІК.
4.2. БЕЛАРУСЬ WU19 — Нафтан (Наваполацк) — 1:0 (ВАШЧУК, ГУЗОЎСКАЯ, КАЛЮТА, КАРНЯЕНКА гулялі)
7.2. БЕЛАРУСЬ WU19 — Дынама-Брэст — 3:0 (ГУЗОЎСКАЯ, КАРНЯЕНКА выходзілі на поле, КАЛЮТА аформіла галявы дубль)
Фота: t.me/fcnaftan







