У ВЫЯЗНЫМ СПІСЕ — 20 ФУТБАЛІСТАЎ
У ноч на панядзалак наша каманда U19 пачне падарожжа ў Парыж, дзе 4 лютага згуляе з равеснікамі з ПСЖ у межах 1/16 фіналу Юнацкай лігі УЕФА-2025/26.
"Бела-сінім" належыць здзейсніць аўтобусны марш-кідок у Вільнюс, а адтуль самалётам адправіцца ў сталіцу Францыі.
Трэнерскі штаб на чале з Сяргеем Яромкам уключыў у выязны склад 20 футбалістаў:
брамнікі — Кірыл БУЦЕВІЧ, Даніла РАДКЕВІЧ;
абаронцы — Уладзіслаў БЕЙНЯ, Дзмітрый ЛЕАНЦЮК, Марк НІЗОЎЦАЎ, Уладзіслаў РУСАКОЎ, Глеб СЕРАДА, Мацвей ЧАРНЯЎСКІ;
паўабаронцы — Арцём ГРАБЦЭВІЧ, Дзмітрый ДЗЕГЦЯРЭНКА, Глеб ДРОЗД, Аляксей ЖАЧКО, Сяргей ЖЫВУШКА, Артур ЗАБЛОЦКІ, Уладзіслаў КІБАК, Ягор МОЎЧАН, Фёдар ПАБОРЦАЎ, Мікіта ЦІТОЎ;
нападнікі — Арцём ВАСКАБОЙНІКАЎ, Андрэй ЛУЦКОВІЧ.







