У ПЛАНАХ НА ЛЮТЫ — ШЭСЦЬ КАНТРОЛЬНЫХ ГУЛЬНЯЎ
Трэнерскі штаб "бела-сініх" на чале з Аляксандрам Шагойкам назваў спарынг-партнёраў нашай каманды ў заключным зімовым месяцы.
Такіх шэсць — звяртаем увагу, што пара кантрольных паядынкаў намечана на сярэдзіну тыдня.
Субота, 7 лютага ДЫНАМА-МІНСК — Слуцк-2024
Серада, 11 лютага ДЫНАМА-МІНСК — Салігорск
Субота, 14 лютага ДЫНАМА-МІНСК — БАТЭ
Серада, 18 лютага ДЫНАМА-МІНСК — Нафтан
Субота, 21 лютага ДЫНАМА-МІНСК — Славія
Субота, 28 лютага ДЫНАМА-МІНСК — Баранавічы
Усе матчы плануюцца да правядзення на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А.
Натуральна, у календары магчымы змяненні — не забывайце сачыць за актуальнай інфармацыяй на сайце і ў сацыяльных сетках дзевяціразовых чэмпіёнаў Беларусі.







